Лябедзька, Карняенка і Калякін збяруць подпісы супраць аўтапошліны

А 12-й яны плануюць сабрацца на сталічнай плошчы Якуба Коласа. Пра гэта ў каментары Еўрарадыё распавёў лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Па яго словах, збіраць подпісы выйдуць падпісальнікі заяўкі на аўтапрабег 5 студзеня. Улады гэты аўтапрабег не дазволілі.



Лябедзька: "Гэта будуць тыя, хто падаваў заяўку на правядзенне аўтапрабегу. Нам у гэтым мясцовыя ўлады адмовілі. Мы знайшлі нейкі адэкватны адказ. Для таго, каб збіраць подпісы за нешта, не патрэбны дазвол тых, хто сам сябе прызначыў кіраваць у Мінску".



Па словах Лябедзькі, яны будуць збіраць подпісы за адстаўку ўрада і адмену дарожнай пошліны. Далучыцца да акцыі яны заклікаюць таксама неабыякавых аўтамабілістаў.



Нагадаем, што пошліна за допуск да дарожнага руху пачала дзейнічаць у нашай краіне з 1 студзеня.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі