Лёс Баўмгертнера вырашыцца ў Мінску ў панядзелак
Адвакатаў расійскага бізнесмена 28 кастрычніка абяцаюць азнаёміць з афіцыйным рашэннем пра працяг расследавання яго справы.
26 кастрычніка скончыўся адведзены заканадаўствам двухмесячны тэрмін для папярэдняга расследавання. Паводле інфармацыі Радыё Свабода, верагодна, што ён будзе падоўжаны, і Баўмгертнер застанецца ў Мінску пад хатнім арыштам.
Падрыхтоўка да экстрадыцыі гендырэктара “Уралкалія” Уладзіслава Баўмгертнера ў Расію ідзе, аднак не варта чакаць, што яна адбудзецца з дня на дзень — адзначаюць крыніцы.
Следчы камітэт РБ абвінавачвае Баўмгертнера ў злоўжываннях уладай і крадзяжы. Шкода, нанесеная дзеяннямі абвінавачанага, вызначана ў памеры 100 млн долараў.
Басманны суд Масквы прыняў рашэнне пра завочны арышт Уладзіслава Баўмгертнера паводле распачатай супраць яго ў Расіі справы аб злоўжыванні паўнамоцтвамі. Афіцыйна паведамлялася, што праваахоўныя органы Расіі звернуцца ў генеральную пракуратуру Беларусі з просьбай аб экстрадыцыі Уладзіслава Баўмгертнера.