Беларусь вярнула экспартную пошліну на калійныя ўгнаенні

З 1 студзеня ўстаноўленая стаўка вывазной мытнай пошліны на калійныя ўгнаенні ў памеры 45 еўра за тону. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік Беларусі, інфармуе РІА "Новости".

Нагадаем, Беларусь у верасні 2013 года ўстанавіла нулявую экспартную пошліну на калійныя ўгнаенні, каб падтрымаць "Беларуськалій". Адбылося гэта пасля разрыву адносінаў беларускага вытворцы з расійскай кампаніяй "Уралкалій". Да абнулення стаўка складала 75-85 еўра за тону.

Дарэчы, у пачатку снежня 2014 года міністр фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын заявіў, што вяртанне вывазной пошліны на экспарт калійных угнаенняў не плануецца.

Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі