Людміле Рублеўскай прысудзілі Нацыянальную літаратурную прэмію

Людміле Рублеўскай прысудзілі Нацыянальную літаратурную прэмію

Пісьменніцы Людміле Рублеўскай прысудзілі Нацыянальную літаратурную прэмію за твор “Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата”. Цырымонія абвяшчэння пераможцаў прайшла 3 верасня ў Полацку ў межах святкавання Дня беларускага пісьменства. Рублеўская атрымала прэмію як аўтар найлепшага празаічнага твору.

У намінацыі “Паэзія” прэміяй уганаравалі Анатоля Аўруціна за зборнік "Прасвятленне”. Крытык Валерый Назараў быў адзначаны за працу “Тайнапіс Андрэя Мрыя”.

Іншыя ўзнагароды разьмеркавалі такім чынам:

Найлепшы драматургічны твор — Васіль Ткачоў, зборнік “Характары”.

Найлепшы публіцыстычны твор — Зіновій Прыгодзіч, зборнік “Постаці”.

Найлепшы твор для дзяцей — Міхаіл Пазднякоў, зборнік казак “Возера Дзіва”.

Дэбют — Маргарыта Лышкевіч, зборнік “Яблыкі”.

Нацыянальная літаратурная прэмія заснаваная Міністэрствам інфармацыі Беларусі. Яе пераможцаў узнагароджваюць каштоўнымі прызамі і грашовымі прэміямі. Сёлета яна ўручалася ў трэці раз, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі