Мадонна пакажа свой новы фільм на фэсце ў Канах

Праўда, аднаго жадання поп-дзівы яшчэ не дастаткова – фільм павінен прайсці адбор і атрымаць “дабро” арт-дырэктара фестывалю Ц’еры Фрэма.

Нагадаем, што “W.E.” уяўляе сабой драму з гістарычнымі паралелямі, у якой гісторыя кахання брытанскага манарха Эдварда VIII і яго пасіі, амерыканкі Ўолес Сімпсан, паказаная скрозь прызму ўзаемаадносін сучаснай пары. У галоўных ролях карціны зняліся Эбі Корніш, Оскар Айзек, Джэймс Д'Арсі, Андрэа Райзбаро і іншыя.

Гэты фільм стане другой рэжысёрскай працай Мадонны пасля “Filth & Wisdom” 2008-га года. Цікава, што для здымак “W.E.” спявачка прасіла адмысловы дазвол у каралеўскага двара Вялікабрытаніі. Папярэдні зачынены паказ стужкі для дыстрыб’ютараў адбудзецца ў лютым.

Фота: www.moizvezdi.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі