Магерыні: Еўрасаюз хоча паляпшаць адносіны з Беларуссю
На пленарнай сесіі Еўрапарламента ў Страсбургу ў сераду, 9 верасня, кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Федэрыка Магерыні згадала Беларусь. "Мы хочам рухацца ў напрамку паляпшэння адносінаў з Беларуссю", — перадае ria.ru словы Магерыні.
Кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі заявіла, што ЕС патрэбна доўгатэрміновая палітыка ў дачыненні да Беларусі. Разам з тым яна дадала, што перазагрузка ў адносінах паміж Беларуссю і Еўрасаюзам, а таксама прыпыненне санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў залежаць ад ацэнкі прэзідэнцкіх выбараў. Яны прызначаныя на 11 кастрычніка.
Фота: ria.ru