Магіляўчане падалі заяўку на акцыю пратэсту супраць расійскай авіябазы

Заяўку падаў лідар Магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў. Акрамя яго пад заяўкай падпісаліся яшчэ сем чалавек.

Заяўнікі адзначаюць, што неабходнасці ў расійскіх ваенных базах на тэрыторыі Беларусі няма. З’яўленне іх толькі павялічыць залежнасць нашай краіны ад Расіі. Мітынг запланаваны на стадыёне “Хімік”, які размешчаны на ўскрайку горада.

Нагадаем, што аб планах з’яўлення ў Беларусі расійскай авіябазы яшчэ ўвесну расказаў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу. Пазней стала вядома, што яна размесціцца ў Лідзе. Пачатак працы авіябазы запланаваны ўжо сёлета.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі