Магілёўскага актывіста затрымалі за акцыю салідарнасці

Грамадскі актывіст Сяргей Нягацін затрыманы сёння ў Магілёве ў пад'ездзе ўласнага дома. Пра гэта ён паспеў паведаміць па тэлефоне праваабаронцу Барысу Бухелю.

Нягаціна даставілі ў Ленінскі РАУС горада, дзе на яго склалі пратакол за ўдзел у акцыі салідарнасці з сем'ямі зніклых беларускіх палітыкаў, зладжаную ў Магілёве 16 студзеня.

Аналагічныя пратаколы ўжо былі складзеныя на грамадскіх актывістаў Валянціна Лабачова і Наталлю Шкадун, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі