Махляры прапануюць за грошы здымаць дзяцей у "Калыханцы"
Невядомыя асобы спрабуюць зарабіць на дзіцячай праграме, якая выходзіць на тэлеканале "Беларусь 3".
Як паведамляе БЕЛТА, у сацыяльнай сетцы "Вконтакте" махляры, выкарыстоўваючы папулярны брэнд "Калыханкі", займаюцца незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю. Яны прапаноўваюць за грошы здымкі дзяцей ў праграме.
Белтэлерадыёкампанія заявіла, што яна не мае ніякіх адносінаў да гэтай дзейнасці ды прапануе ахвярам махляроў звяртацца ў праваахоўныя органы.