Маладажоны развяліся ўжо праз тры хвіліны пасля вяселля
Маладажоны развяліся ўжо праз тры хвіліны пасля вяселля. Кур'ёзнае здарэнне адбылося ў Кувейце. Малады чалавек пачаў кпіць над жонкай, якая адразу пасля ўрачыстай цырымоніі спатыкнулася, назваў яе дурніцай. Яна запатрабавала неадкладна аформіць развод, што і было зроблена.
Як адзначае The Sun, шлюб гэтай пары быў самым кароткім у гісторыі Кувейта.