"Малады фронт" сёння ўручыць прэмію "Люблю Беларусь"
Зарэгістраваная ў Чэхіі арганізацыя "Малады фронт" 12 лютага ўручыць свае прэміі "Люблю Беларусь".
Зарэгістраваная ў Чэхіі арганізацыя "Малады фронт" 12 лютага ўручыць свае прэміі "Люблю Беларусь". Пра намінантаў на прэмію ў жывым эфіры Еўрарадыё расапвяла актывістка "Маладога фронту" Таццяна Шапуцька:
"Напрыклад, у сферы журналістыкі гэта будзе Ірына Халіп, Святлана Калінкіна, Зміцер Лукашук ад Еўрарадыё. У сферы культуры гэта будзе, напрыклад, беларуская Вікіпедыя".
Сярод намінантаў таксама палітыкі Ўладзімір Някляеў і Мікола Статкевіч, якія знаходзяцца за кратамі ў СІЗА КДБ.
Нагадаем, прэмія "Люблю Беларусь" была заснаваная "Маладым фронтам" у 2010 годзе і вызначае намінантаў і пераможцаў у васьмі намінацыях — "Беларусізацыя", "Палітыка", "Культура", "Спорт", "Pro-Belarus", "Журналістыка", "Грамадская чыннасць" і "Змагар года".