"Маладыя дэмакраты" хочуць легалізавацца
Прадстаўнікі моладзевага крыла АГП "Маладыя дэмакраты" падалі ў Мінюст дакументы на рэгістрацыю грамадскага аб'яднання.
"Рэгістрацыя дасць нам статус самастойнай арганізацыі. Гэта дазволіць працаваць з большым колам моладзі рознага ўзросту", — распавёў сайту АГП моладзевы актывіст Аляксандр Сяргеенка.
Акрамя таго, такая праца стала бы легальнай. "Пры станоўчым рашэнні будзе знятая асноўная прэтэнзія прадстаўнікоў афіцыйных уладаў, якія ставілі нам у віну "дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі", — мяркуе лідар "Маладых дэмакратаў" Алег Корбан. Праўда, ён не ўпэўнены, што ўлады зарэгіструюць такую моладзевую арганізацыю.