Маладзечанца з апошняй стадыяй раку будуць судзіць па 5 палітычных артыкулах

Маладзечанца з апошняй стадыяй раку будуць судзіць па 5 палітычных артыкулах

Жыхару Маладзечна з апошняй стадыяй раку 11 красавіка выставілі канчатковыя абвінавачванні, паведамляюць праваабаронцы.

Паўла Кучынскага вінавацяць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

— арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады);
— арт. 389 (пагроза ў дачыненні да суддзі);
— арт. 368 (абраза прэзідэнта Беларусі);
— арт. 391 (абраза суддзі або народнага засядальніка);
— арт. 364 (пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады).

Справу Кучынскага павінныя неўзабаве перадаць у суд.

Маладзечанец мае інваліднасць другой групы, у яго чацвёртая стадыя раку. Ужо два з паловай месяцы Паўла трымаюць у зняволенні. За кратамі яго стан здароўя пагоршыўся, пачаўся запаленчы працэс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі