Марыў трапіць у войска: былыя працадаўцы пра польскага салдата-дэзерціра

Эміль Чэчка / фото из соцсетей
Эміль Чэчка / фото из соцсетей

Польскі салдат Эміль Чэчка, які ўцёк у Беларусь і папрасіў тут палітычны прытулак, пасля школы за некалькі месяцаў змяніў дзве працы і марыў быць вайскоўцам, высветліў польскі партал fakt.pl.

Журналісты спрабуюць высветліць як мага больш пра жыццё салдата, які зрабіў шэраг гучных заяў пра паводзіны польскіх памежнікаў на мяжы, і звярнуліся да яго былых працадаўцаў.

Чэчка скончыў школу з дыпломам тэхніка-мехатроніка. У жніўні 2018 года адразу пасля сканчэння школы ён пайшоў працаваць у кампанію, якая займаецца абслугоўваннем будаўнічых інструментаў. Яго даслала ў кампанію біржа працы, але ўжо тады малады чалавек казаў, што надоўга не застанецца — ён хацеў быць прафесійным вайскоўцам, успамінае яго былы працадаўца.

“Я аддаваў яму загады, і ён іх выконваў, але яго думкі ўжо былі ў войску”, — падкрасляе былы начальнік.

Ужо восенню таго ж года Чэчка ўладкаваўся на працу на будоўлю на поўны працоўны дзень. Але ўсяго праз некалькі тыдняў пайшоў на трохмесяцовую вайсковую падрыхтоўку. Былы працадаўца тлумачыць, што гаворка ішла пра трэнінг, на якім рыхтуюць людзей для прафесійнай службы ў войску. На ранейшую працу Чэчка ўжо не вярнуўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі