Мастак Алесь Цыркуноў асуджаны на 15 сутак арышту

Мастак Алесь Цыркуноў асуджаны на 15 сутак арышту

Мастак Алесь Цыркуноў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляюць праваабаронцы. Яго затрымалі ў чацвер у Мінску перад судом па справе мастака і палітвязня Алеся Пушкіна. Цыркунова судзілі раніцай у пятніцу. У судзе было заяўлена, што ў яго на адзенні былі бел-чырвона-белая і блакітна-жоўтая стужкі. Мастак знаходзіцца на Акрэсціна.

На 15 сутак быў асуджаны і Віталь Борыс, які таксама прыйшоў у суд над Пушкіным. Міліцыянеры знайшлі ў яго заплечніку вокладку пашпарта з гербам "Пагоня". У судзе сілавікі заявілі, што Борыс ёй... размахваў, а значыць "пікетаваў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі