Матч за Суперкубак Беларусі перанясуць на тыдзень — sport5.by
Футбол
Першы матч у новым футбольным сезоне на Суперкубак Беларусі будзе перанесены — памяняецца і час і месца яго правядзення, паведамляе sport5.by са спасылкай на ўласныя крыніцы. У паядынку сустрэнуцца футбалісты мінскага "Дынама" (чэмпіён Беларусі) і жодзінскага "Тарпеда-БелАЗ" (уладальнік Кубка Беларусі).
Гульня мусіла адбыцца 25 лютага ў Мінску. Цяпер плануецца, што яна пройдзе 2 сакавіка ў Салігорску. Гэтае рашэнне 1 лютага павінен зацвердзіць выканкам Беларускай федэрацыі футбола.
Перанос даты тлумачыцца тым, што 25 лютага лукашэнкаўскі рэжым прызначыў "выбары".
Перанос гульні з Мінска ў Салігорск тлумачыцца тым, што першапачатковы выбар сталічнага стадыёна "Дынама-Юні" дае перавагу мінскай камандзе. Таму была абраная нейтральная арэна салігорскага "Шахцёра".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.