Медыкам РНПЦ "Маці і дзіця" абяцаюць прэмію, калі яны пойдуць на парад
Рэпетыцыя парада
Медыкам Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра "Маці і дзіця" абяцаюць прэмію, калі яны пагодзяцца паўдзельнічаць у афіцыйных мерапрыемствах 3 ліпеня. Пра гэта піша "Наша Ніва".
Паводле дадзеных рэсурсу, установа павінна адправіць на парад і вячэрні гала-канцэрт ля абеліска "Мінск — горад-герой" 30 чалавек. У выніку ў чаце для супрацоўнікаў з'явілася наступнае паведамленне: "Паважаныя калегі, на 3 ліпеня трэба: 15 чалавек, збор 8 раніцы да заканчэння парада; 15 чалавек, збор 19:50 да заканчэння мерапрыемства. Усе людзі будуць прэміяваныя (3 базавыя)". Базавая велічыня ў Беларусі на сёння складае 40 рублёў. Такім чынам, за паход на парад або вячэрні канцэрт медыкам абяцаюць заплаціць па 120 рублёў.
Адзначым, што ў РНПЦ "Маці і дзіця" працуе старэйшая дачка старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай Вольга. Яна доктар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.