Медыкі не выявілі атручэння ў работнікаў кампаніі па вырошчванні грыбоў

Медыкі не выявілі атручэння ў работнікаў кампаніі па вырошчванні грыбоў

Медыцынскае даследаванне не выявіла фактаў атручэння ў работнікаў прадпрыемства па вырошчванні грыбоў пад Крычавам. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Следчым камітэце.

З 7 па 12 жніўня да медыкаў звярнуліся 13 работнікаў прадпрыемства па вырошчванні грыбоў шыітаке. Восем з іх былі шпіталізаваныя. Раней паведамлялася, што чацвёра работнікаў былі ў цяжкім стане з алергіяй і тэмпературай. 

Аднак медыцынскае даследаванне не паказала ў гэтых людзей алергіі на споры грыбоў, а таксама атручэння. "Стан работнікаў палепшыўся, і ў цяперашні момант шпіталізаваным застаецца толькі адзін чалавек", — кажуць у Следчым камітэце.

Праверкай справы займаецца Крычаўйскі раённы аддзел Следчага камітэтаю Спецыялісты вывучаюць медыцынская дакументацыя, а таксама запатрабавалі вынікі даследаванняў Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Канчатковае працэсуальнае рашэнне прымуць па выніках праверкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі