Меркель абмеркавала з прэм'ерам Польшчы сітуацыю на беларускай мяжы
17 лістапада в.а. канцлера Германіі Ангела Меркель правяла тэлефонную размову з прэм'ерам Польшчы Матэвушам Маравецкім.
"Тэмай размовы было шчыльнае нямецка-польскае ўзгадненне пытанняў у сувязі з трывожнай сітуацыяй на мяжы паміж Беларуссю і Еўрапейскім Саюзам", — паведаміў афіцыйны прадстаўнік урада ФРГ Штэфэн Зайберт.
Меркель запэўніла, што ў гэтай тэме Германія салідарная з Польшчай.
Раней у сераду кіраўніца нямецкага ўрада правяла размову з Аляксандрам Лукашэнкам — другую за тры дні. З ім яна таксама абмяркоўвала міграцыйны крызіс.
Гэтыя размовы выклікалі рэзкую рэакцыю ў польскіх палітыкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.