Мігранты на пантоне пераплылі праз Свіслач з Беларусі ў Польшчу

Плот на мяжы з Польшчай / twitter.com/Straz_Graniczna
Плот на мяжы з Польшчай / twitter.com/Straz_Graniczna

Мінулыя суткі на межах Беларусі з краінамі Еўрасаюза прайшлі адносна спакойна. Патрапіць з беларускай тэрыторыі ў Польшчу, Латвію і Літву ў абзад пунктаў пропуску спрабаваў 151 мігрант.

У Польшчу з тэрыторыі Беларусі на працягу 10 сакавіка спрабаваў трапіць 71 мігрант. З іх 27 — на ўчастку "Мельнік". Сярод замежнікаў — грамадзяне Сірыі, Эфіопіі, Емена, Афганістана.

На ўчастку "Крынкі" 15 чалавек пераплылі Свіслач на пантоне. Пра гэта паведамляе Памежная служба Польшчы.

На літоўска-беларускай мяжы за суткі затрымана 5 чалавек, на латвійска-беларускай — 45, піша Delfi.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі