Міхаіл Грабоўскі закінуў шайбу ў браму "Рэйнджэрса" (відэа)

Беларус Міхаіл Грабоўскі закінуў шайбу ў матчы "Нью-Ёрк Айлендэрса" з "Нью-Ёрк Рэйнджэрсам" у рэгулярным чэмпіянаце НХЛ. Ён вызначыўся на 19-й хвіліне і адкрыў лік у гульні. У выніку яго каманда перамагла з лікам 4:1. Грабоўскі скончыў матч з паказнікам карыснасці "+1".

Нагадаем, Міхаіл Грабоўскі не гуляў з 9 студзеня, у яго было пашкоджанне нагі. У цяперашнім сезоне ў 39 матчах у НХЛ ён закінуў 7 шайбаў і зрабіў 8 выніковых перадачаў.

"Айлендэрс" Грабоўскага лідыруе ва Усходняй канферэнцыі.

Фота зверху: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі