Міліцыя правярае служыцеля сэксуальнага культу
52-гадовы жыхар Баранавіцкага раёна схіляў жанчын да занятку сэксам пры дапамозе рэлігійнага культу.
Як паведамілі Intex-press у Баранавіцкім РАЎС, чалавек, які падазраецца ў дамаганнях — узорны муж, бацька і нават дзядуля. Назваўшыся прадстаўніком рэлігійнага культу "Ошо", ён прапаноўваў сэкс у абмен на "прасвятленне" і "ачышчэнне".
Ахвярамі служыцеля інтымнага культу сталі дзве жанчыны, прычым адна з іх — яго сваячка.
Міліцыянты праводзяць праверку па гэтым факце, які можа выліцца ў крымінальную справу.