Міліцыянты абстралялі аўто з п'яным кіроўцам, каб спыніць яго

Міліцыянты абстралялі аўто з п'яным кіроўцам, каб спыніць яго

Увечары 21 сакавіка пад Любанню патруль ДАІ зладзіў пагоню за кіроўцам. Як паведамляе сайт УУС Мінскай вобласці, кіроўца аўтамабіля "Грэйт-Вол", не даязджаючы да патрульнага аўтамабіля ДАІ метраў 300, раптам рэзка развярнуўся і на вялікай хуткасці стаў уцякаць. 

Інспектары ДАІ вырашылі праверыць аўтамабіль, які кінуўся наўцёк. Яны ўключылі пробліскавыя маячкі чырвона-сіняга колеру і сірэну ды паехалі за машынай. 

Кіроўца джыпа спрабаваў адарвацца ад пагоні па вуліцах і прыгарадах Любані. Ён рэзка дадаваў газ, а потым тармазіў. Уцякач ігнараваў неаднаразовыя патрабаванні спыніцца. Калі ж даішнікі паспрабавалі яго абагнаць, то ён хацеў скінуць патрульную машыну ў кювет. Пагоня цягнулася больш за 30 км, на асобных участках дарогі хуткасць дасягала 160 км/гадз. 

Нарэшце на бяспечным учатску дарогі інспектары зрабілі папераджальныя стрэлы ў паветра, а потым — па колах аўтамабіля. Яны прастрэлілі заднія колы, і аўто з'ехала ў меліярацыйны канал. 

Выявілася, што за рулём быў мясцовы 43-гадовы жыхар. Раней мужчына двойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане і тройчы — за язду без правоў. 

Па словах даішнікаў, і гэтым разам кіроўца меў відавочныя прыкметы ап'янення. Мужчыну даставілі медустанову для агляду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі