За год у Беларусі затрымалі больш за 10 тысяч п'яных кіроўцаў

Праверка ДАІ, ілюстрацыйнае фота

Праверка ДАІ, ілюстрацыйнае фота / прэс-служба МУС

Сёлета ў Беларусі сёлета затрымалі больш за 10 тысяч нецвярозых кіроўцаў. Такую статыстыку паведамляе прэс-служба МУС.

Варта адзначыць, што 244 кіроўцаў затрымалі ў п'яным выглядзе паўторна.

"Па віне п'яных за рулём загінулі 47 чалавек і 198 траўмаваныя", — кажуць у прэс-службе МУС.

27 снежня ДАІ праводзіць адзіны дзень бяспекі пад дэвізам "У Новы год без парушэнняў!". Гэтая акцыя накіраваныя на прафілактыку ДТЗ, учыненых у нецвярозым стане.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі