Пасля затрымання звольнілі кіраўніка тэлерадыёкампаніі "Гродна"

Мікалай Мельячэнка

Мікалай Мельячэнка / ctv.by

Пасля затрымання звольнілі кіраўніка тэлерадыёкампаніі "Гродна". Падчас навагодніх святаў Мікалая Мельячэнку злавілі п'яным за рулём. Новы год ён сустракаў за кратамі, паведамляе Hrodna.life.

Даныя дырэктара ўжо зніклі з сайта тэлерадыёкампаніі. Яго пасада пакуль вакантная. Выконваючым абавязкі стаў галоўны інжынер Уладзімір Жудро.

Мікалаю Мельячэнку 49 гадоў. Ён узначальваў тэлерадыёкампанію з 2008 года. Да гэтага быў загадчыкам карпункта БТ. У 2017-м Мельячэнка асабіста агучваў прапагандысцкі фільм пра апазіцыянераў. Быў дэлегатам "Усебеларускага народнага сходу". Па звестках выдання, яго і раней затрымлівалі за кіраванне ў п’яным выглядзе. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі