У Магілёве затрымалі п'янага кіроўцу маршруткі, у яе салоне былі пасажыры

Спыненая маршрутка

Спыненая маршрутка / t.me/uvdmogilev/

У Магілёве затрымалі п'янага кіроўцу маршруткі, у яе салоне былі пасажыры, паведамляе магілёўская міліцыя. Здарэнне адбылося ў сераду каля 7-й гадзіны раніцы. Інспектары ДПС спынілі Volkswagen для праверкі. Яны пабачылі, што маршрутка была перапоўнена. Падчас размовы з кіроўцам у іх выклікаў падазрэнне яго фізічны стан. Асведчанне паказала наяўнасць 1,1 праміле алкаголю ў парах выдыханага паветра. Мужчына кажа, што напярэдадні двойчы піў піва.

За кіраванне транспартам у нецвярозым выглядзе пагражае адміністрацыйная адказнасць у выглядзе пазбаўлення права кіравання тэрмінам да 5 гадоў і штрафу да 200 базавых велічынь (да 7400 рублёў).

У Магілёве затрымалі п'янага кіроўцу маршруткі, у яе салоне былі пасажыры

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі