А. Мілінкевіч: “Мая місія – аб’ядноўваць людзей з розных партый”
Аляксандр Мілінкевіч застанецца беспартыйным і не ўступіць у Партыю БНФ. Пра гэта паведамляе прэс-служба аргкамітэту руху “За Свабоду”, лідэрам якога з’яўляецца Мілінкевіч. Палітык лічыць, што яго місія – “аб’ядноўваць людзей з розных партый,
беспартыйных, моладзь”. Мілінкевіч мяркуе, што змены ў кіраўніцтве
Партыі БНФ не адаб’юцца на супрацоўніцтве з яго рухам.
Паводле словаў Аляксандра Мілінкевіча, у “За Свабоду” ўваходзяць “практычна ўсе абласныя лідэры БНФ… а таксама маса шэраговых сябраў партыі”.
БелаПАН
Паводле словаў Аляксандра Мілінкевіча, у “За Свабоду” ўваходзяць “практычна ўсе абласныя лідэры БНФ… а таксама маса шэраговых сябраў партыі”.
БелаПАН