Мінабароны Расіі абвяргае звесткі пра ўльтыматум украінскім вайскоўцам
Паведамленне пра ўльтыматум са спасылкай на Мінабароны Украіны абнародавалі многія СМІ.
Паведамлялася, што камандуючы Чарнаморскім флотам Расеі Аляксандр Вітко паставіў ультыматум украінскім вайскоўцам на тэрыторыі Крыму. Калі да 5-й гадзіны раніцы (6-я паводле беларускага часу) аўторка ўкраінскія вайскоўцы "не здадуцца, пачнецца сапраўдны штурм падраздзяленняў і часцей УС Украіны па ўсім Крыме", гаварылася ў пасланні.
Афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Расіі ў каментары газеце "Ведомости" назваў гэтае паведамленне "поўнай лухтой". Па яго словах, ніякіх ультыматумаў украінскім вайскоўцам ў Крыме не ставілася.
Фота — polit.ru