Мінадукацыі змяніла тэрміны рэгістрацыі на цэнтралізаваны іспыт
Для паступлення ў ВНУ абітурыенту трэба здаць два ЦЭ і адно ЦТ
Міністэрства адукацыі змяніла некаторыя тэрміны, звязаныя з падрыхтоўкай цэнтралізаванага іспыту. Зменены і даты рэгістрацыі на ЦІ. Пра гэта гаворыцца ў Пастанове ведамства, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале.
Згодна з новымі правіламі, акты аб гатоўнасці пунктаў цэнтралізаванага іспыту павінны быць складзены да 15 сакавіка. Раней крайні тэрмін быў 1 красавіка. Адпаведна раней павінны быць зарэгістраваны і ўдзельнікі іспыту — з 20 сакавіка па 5 красавіка. Раней рэгістрацыя праводзілася з 1 па 20 красавіка.
У дакуменце таксама гаворыцца, што ўдзельнікі іспыту будуць размяркоўвацца па аўдыторыях з выкарыстаннем спісаў, "складзеных метадам выпадковага выбару". У аўдыторыі падчас ЦІ павінны будуць знаходзіцца не менш за тры чалавекі. Адзін з іх — гэта выкладчык таго прадмета, па якім праводзіцца экзамен. Таксама на іспыце змогуць прысутнічаць "упаўнаважаныя асобы, якія назначаюцца кіраўніком пункта ЦІ".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.