Мінчука асудзілі за ўдзел у пратэстах па даносе былога прыяцеля
Суддзя Ленінскага раёна Мінска Таццяна Шоцік асудзіла Барыса Самковіча на два гады "хатняй хіміі". Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт 342 Крымінальнага кодэкса (акрганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), піша "Салідарнаць".
Самковіч — кіроўца аднаго са сталічных прадпрыемстваў. Паводле матэрыялаў абвінавачвання, ён удзельнічаў у акцыі 9 жніўня 2020 года, а таксама ў адным з дваровых маршаў увосень таго ж года.
Справу пачалі пасля таго, як данос на Самковіча напісаў адзін з ягоных былых прыяцеляў. Мужчына пабачыў у Інстаграме фота Барыса на фоне пратэснай акцыі і пераслаў яго ў міліцыю.
"Мінсктранс" выставіў Самковіча пазоў на суму больш за 4800 рублёў. Гэтыя грошы мінчук аплаціў яшчэ да вынясення прысуду, каб застацца на волі і ўтрымліваць сям'ю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.