Мінчукам на кансультацыях раскажуць, як выйсці з ліку "дармаедаў"

Мінчукам на кансультацыях раскажуць, як выйсці з ліку "дармаедаў"

У студзені спецыялісты дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва дадуць кансультацыі для мінчукоў па пытаннях уключэння і выключэння ў спіс грамадзян, не занятых у эканоміцы. Таксама яны пракансультуюць наконт вызвалення ад аплаты жыллёва-камунальных паслуг з поўным пакрыццём выдаткаў для тых, хто трапіў у цяжкую жыццёвую сітуацыю. Пра гэта інфармуе агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на камітэт па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.

Як паведамлялася раней, грамадзяне, залічаныя ў спіс не занятых у эканоміцы, павінныя цалкам аплочваць камунальныя паслугі, калі яны з'яўляюцца ўласнікамі ці асноўнымі наймальнікамі жылля. 

Кансультацыю па гэтых пытаннях можна атрымаць 23, 25, 29 і 31 студзеня з 14:30 да 17:30 па тэлефоне 142 даведачна-інфармацыйнай службы Мінгарвыканкама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі