Мінфін: першы транш новага расійскага крэдыту Беларусь атрымае да канца года
Навошта вырашаць праблемы ў эканоміцы, калі можна пазычыць / Pixabay
Міністэрства фінансаў Беларусі распавяло падрабязнасці пра ухваленае ўрадам РФ пагадненне аб пазыцы.
- Згодна з умовамі пагаднення, першы транш крэдыту ў суме, эквівалентнай 0,5 млрд. долараў ЗША, будзе прадастаўлены Рэспубліцы Беларусь да канца 2020-га, другі транш у суме, эквівалентнай 0,5 млрд. долараў ЗША, — у 2021-м, — паведамілі ў Мінфіне.
Нагадаем, крэдыт выдаецца ў расійскіх рублях. Пад які працэнт і на які тэрмін, пакуль не вядома.
Беларусь восенню атрымала першы транш з абяцаных Пуціным паўтара мільярда: ЕАБР перавёў Мінску 500 мільёнаў долараў. Вялікая частка гэтых грошай вярнулася ў Расію — іх накіравалі на пагашэнне доўгу перад "Газпрамам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.