Урад Расіі ўхваліў выдачу Беларусі крэдыту ў $1 млрд
Сцягі Беларусі і Расіі / "СБ"
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся пра вылучэнне афіцыйнаму Мінску крэдыту ў памеры 1,5 мільярда долараў падчас сустрэчы ў Сочы.
Сёння рашэнне пра вылучэнне Беларусі мільярднага крэдыту зацвердзіў урад РФ.
Пакуль няма інфармацыі пра тэрміны вылучэння крэдыту і іншыя ўмовы, у тым ліку пра стаўку, пад якую ён вылучаецца.
Першыя паўмільярда Беларусь ужо атрымала ў выглядзе траншу ад ЕАБР. Большую частку тых грошай пусцілі на пагашэнне доўгу перад Газпрамам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.