Беларусі пералічылі крэдыт — 500 мільёнаў долараў

Беларусі пералічылі крэдыт — 500 мільёнаў долараў

Еўразійскі банк развіцця пералічыў Беларусі крэдыт на 500 мільёнаў долараў. Гэта сродкі Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, паведамляе ТАСС. Падкрэсліваецца, што яны прадастаўляюцца нашай краіне на тэрмін да 10 гадоў ("з льготным перыядам да пяці гадоў пад плавачую працэнтную стаўку").

Пра крэдыт Аляксандр Лукашэнка дамовіўся з Уладзімірам Пуціным падчас сустрэчы ў Сочы ў верасні. Яго агульная сума — 1,5 млрд долараў. Аднак гэтыя крэдытныя сродкі Беларусі можа атрымаць цалкам толькі ў наступным годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі