Мінінфарм: У Беларусі могуць адключыць MTV, Nickelodeon і яшчэ 21 тэлеканал
Міністэрства інфармацыі паведаміла, што адключыла трансляцыю тэлеканала "Nautical Channel" ў Беларусі. Гэта звязана з тым, што да 10 лютага ніводзін аператар электрасувязі не звярнуўся ў міністэрства па падаўжэнне дазволу на распаўсюд каналу на тэрыторыі нашай краіны.
Згодна з беларускім заканадаўствам, кампанія мусіць звярнуцца па адпаведны дазвол не пазней, чым за 15 працоўных дзён да заканчэння тэрміну дзеяння выдадзенага раней дазволу.
У сувязі з гэтым Мініфарм звяртае ўвагу аператараў электрасувязі на тое, што ў сакавіку 2018-га заканчваецца тэрмін дзеяння дазволу на трансляцыю наступных тэлеканалаў на тэрыторыі Беларусі: "Fox", "Fox Life", "HDFASHION", "MTV", "MTV Dance", "MTV Hits", "MTV Live HD", "MTV Rocks", "Nick Jr.", "Nickelodeon", "Nickelodeon HD", "Paramount Channel", "Paramount Comedy", "VH1 European", "VH1 Classic", "Віасат Нэйчар", "Віасат Эксплорэр (Viasat Explorer)", "НТВ — ПЛЮС 3D", "Спартыўны тэлеканал Віасат", "ТВ 1000-Экшн", "Усмешка дзіцяці", "Тэлеканал Да Вінчы", "Фэст-ТВ".