Мінінфарм: Газета “Рэспубліка” не атрымала папярэджанне, бо хутка выправілі
У Міністэрстве інфармацыі Беларусі не сталі караць дзяржаўную газету за тое, што не быў надрукаваны орган рэгістрацыі выдання ў выходных дадзеных.
Раней Еўрарадыё заўважыла, што ў нумары газеты “Рэспубліка” адсутнічае інфармацыя пра орган, які зарэгістраваў выданне. Пры гэтым 4 недзяржаўным газетам Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанне за скарачэнне “РБ” замест “Рэспубліка Беларусь” у выходных дадзеных.
“Рэспубліка” выправіла парушэнні, за якія папярэдзілі недзяржаўныя СМІ
Як патлумачылі Еўрарадыё ў Міністэрстве інфармацыі, газету “Рэспубліка” не папярэдзілі, бо памылку аператыўна выправілі.
Супрацоўніца міністэрства: “Мы паслядоўна праводзім працу. Калі дайшла чарга да “Рэспублікі”, там ужо ўсё было выпраўлена”.
Нагадаем, папярэджанні ад Мінінфармацыі атрымалі газеты “Ганцавіцкі час”, "Газета Слонімская", “Intex-Press”, “Борисовские новости”, “Рекламный Боржоми” і “Народная воля".
За дзве літары газету папярэджваюць, за чатыры можна спыніць яе выхад