Міністэрства гандлю Беларусі бярэ пад жорсткі кантроль інтэрнэт-крамы

Міністэрства гандлю Беларусі будзе жорстка караць інтэрнэт-крамы ў выпадку парушэння імі ўстаноўленых правілаў і заканадаўства. Крамы пагражаюць закрываць ці прыпыняць іх працу.

"У мэтах папярэджання парушэння правоў спажыўцоў, выпадкаў ўвядзення спажыўцоў у зман папярэджваем аб няўхільным і безумоўным выкананні пастановы Савета Міністраў Беларусі №31 "Аб зацвярджэнні правілаў продажу тавараў пры ажыццяўленні рознічнага гандлю па ўзорах" і іншага заканадаўства аб гандлі і абароне правоў спажыўцоў, уключна з патрабаваннем аб пазначэнні інтэрнэт-крамамі цаны тавараў выключна ў беларускіх рублях. У выпадку парушэння пазначаных патрабаванняў да інтэрнэт-крамаў будуць ужывацца меры адміністрацыйнага ўздзеяння аж да закрыцця гэтых аб'ектаў", — цытуе паведамленне Мінгандлю БЕЛТА.

Нагадаем, у пятніцу ўрад і Нацбанк увялі 30% збор на набыццё валюты. Як мяркуецца, ён будзе дзейнічаць да 1 лютага 2015 года. Курс долара ў інтэрнэт-крамах учора дасягнуў 16 тысяч рублёў.


“Чорная” пятніца: на пакупку долара ўвялі камісію ў 30% — храналогія

Фота — Delfi

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі