Міністэрства культуры падтрымае аднаўленне Ружанскага замка
Вечная рэзідэнцыя княжацкага роду Сапегаў, помнік архітэктуры XVII стагоддзя Ружанскі замак можа ўвайсці ў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму ў 2011 годзе. Гэта значыць, што на яго рэканструкцыю будзе выдаткоўвацца болей дзяржаўных сродкаў. Такую заяву зрабіў міністр культуры Павел Латушка на выязной калегіі міністэрства ў Брэсцкай вобласці, паведамляе БЕЛТА. Пакуль работы па рэканструкцыі замка вядуцца за кошт сродкаў абласнога бюджэту. У некаторых адноўленых унутраных памяшканнях ужо робіцца аздабленне. Спецыялісты кантактуюць з прадстаўніцай роду Сапегаў, якая жыве ў Швецыі. Але ж у яе не захавалася фотаздымкаў, якія дапамаглі б рэстаўратарам больш дакладна аднавіць інтэр’еры палаца. Яны ёсць у Санкт-Пецярбурзе, Маскве і Варшаве. Таму дзяржава найперш прафінансуе вандроўку спецыялістаў за мяжу.