Міністр эканомікі: ІТ-сектар зраўняўся з сельскай гаспадаркай

Міністр эканомікі: ІТ-сектар зраўняўся з сельскай гаспадаркай

ІТ-сектар Беларусі па сваім уплыве на эканоміку зраўняўся з сельскай гаспадаркай, а таксама з транспартнай галіной і вытворчасцю будаўнічых матэрыялаў. Пра гэта заявіў Дзмітрый Крутой, міністр эканомікі. Ён нагадаў, што эканамічны рост у апошні год больш на палову забяспечыў ІТ-сектар. У агульнай структуры валавога ўнутранага прадукта ІТ-паслугі складаюць 6,5%.

"Гэта вельмі вялікая доля, улічваючы высокі тэмп, які дэманструюць нашы ІT-кампаніі, — цытуе словы міністра sb.by. — Зараз развіццё ІT-сектара працягваецца і ўсяляк падтрымліваецца".

У кастрычніку сёлета беларускі прэм'ер-міністр Сяргей Румас падчас наведвання Расіі заявіў, што наша краіна стала адным з лідараў ва Усходняй Еўропе і СНД па экспарце софта. Паводле яго слоў, экспарт паслуг Парку высокіх тэхналогій па выніках 2019 года чакаецца ў памеры 2 мільярдаў долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі