Мінск прапанаваў "Газпраму", як вырашыць пытанне з пазыкай за газ

Мінск прапанаваў "Газпраму", як вырашыць пытанне з пазыкай за газ

Расійская кампанія "Газпрам" атрымала прапановы з Беларусі наконт урэгулявання праблемы з запазычанасцю за газ.

Аднак сутнасць гэтых прапановаў застаецца невядомай. Намеснік старшыні праўлення "Газпрама" Валерый Голубеў у каментары журналісту агенцтва "Інтэрфакс" заявіў: "Але я табе не скажу. Яны прыйшлі па дыпламатычным закрытым канале".

Паводле апошніх звестак, запазычанасць Беларусі перад "Газпрамам" сёлета склала ўжо 340 мільёнаў долараў. Яна ўзнікла таму, што ад пачатку года Беларусь плаціла за пастаўкі газу не паводле кантрактнага кошту (132 долара за тысячу кубаметраў), а паводле таго, які лічыла справядлівым (каля 80 долараў за тысячу кубаметраў).

У кастрычніку бакі дамовіліся, што Беларусь выплаціць пазыку за газ. Пазней расійскія чыноўнікі паведамілі, што выплаты звязаныя з іншымі дакументамі, якія плануецца падпісаць бліжэйшым часам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі