Мінскае "Дынама" на выездзе прайграла магнітагорскаму "Металургу" — 4:5

Мінскае "Дынама" на выездзе прайграла магнітагорскаму "Металургу" — 4:5

У расійскім Магнітагорску ў рамках чэмпіянату КХЛ хакеісты мінскага "Дынама" гулялі ў гасцях у "Металурга".

Гульня праходзіла напружана. У першым перыядзе дынамаўцы адкрыць лік: гол у браму спаренікаў забіў Аляксандр Паўловіч (на 6-й хвіліне). На пачатку другога перыяду, на 23-й хвіліне, Аляксандр Мацярухін павялічыў адрыў.

Аднак пасля гэтага гулец гаспадароў Войтэк Вольскі скараціў разрыў на 30-й хвіліне сустрэчы. Аднак дынамавец Андрэй Сцяпанаў на 37-й хвіліне забіў яшчэ адну шайбу. Такім чынам, другі перыяд завяршыўся з лікам 3:1 на карысць гасцей

А вось заключная частка гульні склалася зусім кепска для беларускіх хакеістаў. Дзве шайбы на працягу адной хвіліны здолелі забіць гаспадары — Дзяніс Казіёнаў і Сяргей Мазякін (42). На 52-й хвіліне Сяргей Цярэшчанка вывеў "Металург" наперад. А на 60-й хвіліне Уладзіслаў Калеткін павялічыў разрыў, закаціўшы шайбу ў пустую браму.

Толькі дзякуючы Яўгену Кавыршыну, які забіў гол за дзве секунды да фінальнай сірэны, дынамаўцам удалося скараціць разрыў да мінімуму. У выніку гульня скончылася пройгрышам гасцей — 4:5.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі