Мінская публіка ўбачыць кракадзілаў, якія не кусаюцца

У сталічным цырку-шапіто пакажуць шоў кракадзілаў, паведамляе канал СТВ. На манеж выйдуць 5 зубатых артыстаў, самы маленькі з якіх важыць болей за 100 кілаграмаў. Адна баяцца драпежнікаў не варта: у скуру кожнага ўжыўлены электронны чып. Такім чынам, кракадзілы знаходзяцца пад гіпнозам і публіцы нічога не пагражае. Аднак арганізатары шоў усё ж раяць уражлівым асобам у цырк не хадзіць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі