Мінскі бар адкрыўся марафонам з пяці канцэртаў з аншлагам: што за ён?

Адкрыццё "Светлага" Lidbeer bar у Мінску / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё​
Адкрыццё "Светлага" Lidbeer bar у Мінску / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё​

Новы "Светлы" Lidbeer bar у Мінску адкрыўся марафонам канцэртаў беларускіх зорак. Чатыры вечары запар тут выступалі музыкі Павел Аракелян, Віктар Шалкевіч, Зміцер Вайцюшкевіч і гурт​ “КРАМА”.

Минский бар открылся марафоном из пяти концертов с аншлагом: что за он?
Музыкі, якія ўзялі ўдзел у марафоне адкрыцця
Минский бар открылся марафоном из пяти концертов с аншлагом: что за он?
Павел Аракелян
Минский бар открылся марафоном из пяти концертов с аншлагом: что за он?
Зміцер Вайцюшкевіч
Минский бар открылся марафоном из пяти концертов с аншлагом: что за он?
Лявон Вольскі

Колькасць наведнікаў бара расла з кожным новым канцэртам. Адміністрацыя да апошняга хавала спецыяльнага госця пятага вечара.

Минский бар открылся марафоном из пяти концертов с аншлагом: что за он?
Алесь Пушкін, мастак
Минский бар открылся марафоном из пяти концертов с аншлагом: что за он?
Минский бар открылся марафоном из пяти концертов с аншлагом: что за он?

Ім аказаўся Лявон Вольскі, які выступіў у Lidbeer bar 22 верасня. Яшчэ да пачатку канцэрта ў гардэробе скончыліся вешалкі для верхняга адзення. Свабодных месцаў не было, тым не менш у бар пускалі ўсіх ахвочых. Гледачы танцавалі паміж столікамі на першым і другім паверхах, падпявалі любімаму музыку, стоячы пад сцэнай.

Па словах уладальніка бара, канцэрты ў "Светлым" Lidbeer bar на Кульман, 1 стануць традыцыйнымі.

Минский бар открылся марафоном из пяти концертов с аншлагом: что за он?
Павел Аракелян з уладальнікам бара Халкам Налбандзянам
Минский бар открылся марафоном из пяти концертов с аншлагом: что за он?
Фёдар Малікін і Юрый Алейнік
Минский бар открылся марафоном из пяти концертов с аншлагом: что за он?

"Мы разлічваем, што тут будзе збірацца дарослая публіка, — распавёў Гайк Налбандзян Еўрарадыё. — "Цёмны" Lidbeer bar на праспекце Незалежнасці, 58 пакінем студэнтам".

Ці атрымаецца ў кіраўніцтва бара ажыццявіць свае планы, пакажа час. Пакуль першымі гасцямі "Светлага" бара сталі людзі розных узростаў і прафесій.

У ліку наведнікаў было шмат мастакоў, музыкаў і журналістаў. Мінчане з радасцю ўспрынялі ідэю адкрыцця — і гэта зразумела: да мінулага тыдня яшчэ ні адзін мінскі бар не адкрываўся з такім музычным размахам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі