Мінскіх прастытутак звезлі ў турму на завулку Акрэсціна

Па словах актывіста Леаніда Смаўжа, якія перадае Радыё "Свабода", дзяўчат трымаюць на другім паверсе. Побач з кожнай камерай стаіць шмат жаночага абутку на высокіх абцасах.



Словы Смаўжа пацвердзіў іншы вязень Акрэсціна Дзяніс Карноў.



Сярод тых, хто носіць перадачы ў турму, апошнімі днямі заўважаны наплыў маладых жанчын. Яны прыносяць перадачы сваім таваркам, якія апынуліся за кратамі. Пра гэта кажуць сваякі палітвязняў.



Паведамляецца, што паслугі мінскіх прастытутак, якія прапануюць сябе праз інтэрнэт, на час чэмпіянату свету па хакеі падскочылі да 250 еўра.



Фота — bezumno.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі