Мінюст хоча ліквідаваць Беларускі ПЭН-цэнтр
Міністэрства юстыцыі перадало ў Вярхоўны суд пазоў аб ліквідацыі Беларускага ПЭН-цэнтра. Пра гэта паведамляе сама арганізацыя літаратараў.
Арганізацыя была заснаваная ў 1989 годзе. У міжнародную арганізацыю ПЭН-клубаў была прынятая ў 1990-м.
Кіраўнікамі Беларускага ПЭН-цэнтра былі Народныя пісьменнікі Рыгор Барадулін і Васіль Быкаў. Цяпер ім кіруе нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Святлана Алексіевіч.
14 ліпеня ў ПЭН-цэнтры, як і ў шэрагу іншых грамадскіх арганізацый, адбыўся ператрус. Шэраг арганізацый таксама атрымалі паведамленні, што Мінюст падаў пазоў на іх ліквідацыю — напрыклад, Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.