Мінюст правёў чарговую чыстку сярод адвакатаў: некалькіх пазбавілі ліцэнзій
Адвакацкая кантора / reform.by
Міністэрства юстыцыі пазбавіла ліцэнзіі адвакатаў Алену Грыбок, Сяргея Кішанёва і Дзмітрыя Міроненку. Прычынай такога рашэння ў прэс-службе назвалі "недастатковую кваліфікацыю" названых адвакатаў.
Таксама ведамства вырашыла, што адвакаты Ігар Важдаеў і Сяргей Красноў не цалкам адпавядаюць патрабаванням заканадаўства. Ім далі адтэрміноўку атэстацыі на шэсць месяцаў.
Кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці вырашыла, што ліцэнзіі Віктара Болатава, Вольгі Болатавай, Наталлі Малахавай, Юліі Мядзведзевай могуць быць спыненыя за здзяйсненне правін, "несумяшчальных са званнем адваката".
А вось ліцэнзіі Генадзя Уласенкі, Паўла Кулажанкі, Вікторыі Нячай, Ганны Паўлюк і Таццяны Саўчанка ўжо спыненыя. Прычынай называецца "недастатковая кваліфікацыя".
Чысткі ў адвакацкай сферы ідуць з 2020 года. Пераважная частка з іх звязаная з палітычнымі прычынамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.