Мінюст прыпыніў ліцэнзію рыэлтарскага агенцтва "Твая прастора"
Рыэлтар, ілюстрацыйнае фота
Міністэрства юстыцыі 14 студзеня прыпыніла ліцэнзію ТАА "Твая прастора" на ажыццяўленне рыэлтарскай дзейнасці.
У міністэрстве кажуць, што агенцтва дапусціла шматлікія парушэнні заканадаўства, якое рэгулюе парадак аказання рыэлтарскіх паслуг. У прыватнасці, заяўляюць чыноўнікі, у агенцтве не выконваюцца патрабаванні аб рэкламаванні аб'ектаў нерухомасці, а таксама аб аказанні рыэлтарскіх паслуг толькі пасля заключэння дагавора.
Таксама рыэлтараў папракнулі ў фармальным стаўленні да сваіх абавязкаў. Яно выявілася ў тым, што "рыэлтарскія паслугі аказваюцца неўпаўнаважанымі на тое асобамі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.