Мінздароўя расказала, дзе можна зрабіць тэст на антыцелы
Дзверы аптэкі падчас пандэміі каранавіруса ў горадзе Іўе / Еўрарадыё
Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала пералік сталічных паліклінік, дзе можна зрабіць тэст на антыцелы. Экспрэс-тэставанне на антыцелы да COVID-19 праводзіцца платна. Вось спіс паліклінік:
- 3-я Цэнтральная раённая клінічная паліклініка Кастрычніцкага раёна г. Мінска,
- 6-я Цэнтральная раённая клінічная паліклініка Ленінскага раёна г. Мінска,
- 14-я Цэнтральная раённая паліклініка Першамайскага раёна г. Мінска,
- 25-я Цэнтральная раённая паліклініка і 39-я гарадская паліклініка Маскоўскага раёна г. Мінска,
- 8-я гарадская паліклініка,
- 29-я гарадская паліклініка,
- 33-я гарадская студэнцкая паліклініка,
- 35-я гарадская паліклініка,
- 38-я гарадская паліклініка.
У 6-й паліклініцы Еўрарадыё паведамілі, што тэст каштуе 21 рубель, але пакуль запісацца немагчыма: праз мноства ахвочых час распісаны да 15 ліпеня. 16-га будзе вядома, ці паступяць яшчэ тэсты ў паліклініку.
У 8-й паліклініцы нам сказалі, што тэстаў у наяўнасці няма. У кабінеце платных паслуг 35-й паліклінікі кажуць, што запіс адбываецца на наступны дзень. На 10 ліпеня ёсць адно вольнае месца на 12:40. Цана тэста — 19 рублёў 59 капеек. Вынік вядомы ў той жа дзень. Пры сабе мець пашпарт.
У 25-й паліклініцы здаць тэст каштуе 16 рублёў 72 капейкі. Ахвочыя могуць звяртацца ў кабінет 319:
"Прыходзіце, аплачваеце, ідзяце ў працэдурны кабінет і здаяце".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.