Мінздароўя сцвярджае, што ў паліклініках зноў ёсць другі кампанент вакцыны
Для выкарыстання ёсць яшчэ 180 тысяч доз другога кампанента "Спутник-V" / sb.by
Праблема з даступнасцю другога кампанента вакцыны, здаецца, вырашана. Міністэрства аховы здароўя Беларусі атрымала з Расіі дазвол на выкарыстанне 180 тысяч доз другога кампанента "Спутник-V" , распавялі ва ўстанове. Гаворка аб расійскай вакцыне, якую разліваюць на беларускім прадпрыемстве "Белмедпрэпараты".
Адобраная вакцына — ужо ў рэгіёнах. У суботу ў многіх паліклініках краіны ідзе вакцынацыя. Ёсць магчымасць атрымаць і першую, і другую дозу, падкрэслілі ў ведамстве.
На тыдні ў шэрагу мінскіх паліклінік людзям адмаўлялі ў атрыманні другой прышчэпкі супраць COVID-19, казалі, што няма прэпарата. У Міністэрстве аховы здароўя тады пацвердзілі, што праблема была, і нагадалі, што інтэрвал паміж увядзеннем першага і другога кампанента расійскай вакцыны Гам-КОВІД-Вак ("Спутник-V") досыць вялікі. Ён можа быць ад 21 дня да 90 дзён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.