Мітрапаліт Філарэт таксама, як і Шушкевіч, знаёмы з “сектантам” Мунам (фота)
Еўрарадыё раздабыла фотаздымкі, на якіх кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы сустракаецца з правадыром уплывовай "секты".
У нядзельным эфіры Першы канал беларускага тэлебачання абвінаваціў былога кіраўніка Беларусі Станіслава Шушкевіча ў тым, што ён з’яўляецца прыхільнікам “секты” і рэгулярна кантактуе з яе лідэрам Сан Мен Мунам.
Сам экс-спікер Вярхоўнага Савета сваё знаёмства з карэйцам не адмаўляе, але пры гэтым зазначае, што ніякага дачынення да прапаведніцтва Муна не мае.
“Так, я ўдзельнічаў у канферэнцыях і ў Маскве, і ў Сеуле, і ў Нью-Ёрку. На адной з такіх канферэнцый быў старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў Ігар Катляроў. Пакуль быў жывы прысутнічаў былы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Эдвард Хіт, Лех Валенса, Міхаіл Гарбачоў…” — адзначыў Станіслаў Шушкевіч, дадаўшы, што з Мунам на падобных канферэнцыях сустракаўся нават Мітрапаліт Філарэт.